У Беларусі сёння пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па хіміі
На яго зарэгістраваліся больш за 12 тысяч чалавек.
23 чэрвеня ў Беларусі пройдзе цэнтралізаванае тэставанне па хіміі. Як паведамляе БЕЛТА, на ўдзел ў тэставанні запісаліся 12 217 абітурыентаў.
На гэтым выпрабаванні можна карыстацца найпростым калькулятарам, адзначыў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалай Фяськоў. Пры гэтым калькулятар не павінен выконваць функцыі перадачы, захоўвання і атрымання інфармацыі, а таксама ўтрымліваць баз даных.
Астатнія патрабаванні традыцыйныя: наяўнасць асадкі са стрыжнем чорнага колеру для адказаў на афіцыйным бланку. Паперу для чарнавіка абітурыентам выдадуць у аўдыторыі. Пасля заканчэння тэставання чарнавікі неабходна будзе здаць арганізатарам. Чарнавікі можна запаўняць асадкай любога колеру.
Абітурыент абавязкова павінен мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, пашпарт, від на жыхарства. Вынікі ЦТ будуць прадстаўлены ў пунктах праходжання тэставання і на сайтах ВНУ. Іх можна таксама даведацца пры дапамозе SMS-запытаў.
Фота — pinsknews.by