У Беларусі ўпершыню правялі аперацыю па перасадцы печані падлетку

Пацыентам стаў 16-гадовы хлопчык. Ён атруціўся бледнай паганкай, з прычыны чаго ў яго адмовіла печань.
Некалькі дзён хлопчык знаходзіўся ў глыбокай коме. На чацвёртыя суткі быў знойдзены донар і прайшла аперацыя па перасадцы печані. У цяперашні момант стан хворага медыкі ацэньваюць як здавальняючы, паведамляе БЕЛТА.