У Беларусі ўсталяваны рэкорд па нараджэнню двайнятаў і трайнятаў

Абсалютны рэкорд нараджэння двайнятаў, трайнятаў і квартэта немаўлят усталяваны ў Беларусі. У Беларусі ў 2007 году з'явілася на свет 965 двайнятаў, 20 трайнятаў і 1 чацвярнятаў (Мінск). Гэта абсалютны рэкорд за апошнія два дзесяцігоддзя.

Першы беларускі феномен нараджэння чацвярні быў у 2004 году - "квартэт" хлопчыкаў папоўніў сям'ю мінчукоў.

Павелічэнне колькасці шматплодных родаў у Беларусі абумоўленае як генетычнымі фактарамі, так і ўжываннем новых сучасных метадаў, у прыватнасці, экстракарпаральнага апладнення (ЭКА) - колькасць "дзяцей з прабіркі" ад года ў год узрастае.

У 2007 году ў Беларусі ўпершыню за апошнія 15 гадоў колькасць нованароджаных перавысіла 100-тысячную мяжу. Станоўчыя дынаміка нараджальнасці адзначаецца ў Беларусі з 2003 году.

БЕЛТА