У Беларусі ўвядуць нулявую пошліну на канцэнтраты для вытворчасці сокаў

Нулявая ўвазная мытная пошліна на канцэнтраты для вытворчасці сокаў будзе ўведзеная ў Беларусі з пачатку наступнага года. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ва ўказе кіраўніка дзяржавы.
Гаворка ідзе аб імпартуемых канцэнтратах для вытворчасці сокаў для айчынных вытворцаў. Гэтыя канцэнтраты вырабляюцца з садавіны, пладоў і гародніны, якія не растуць на тэрыторыі краіны або вырабляюцца ў недастатковай колькасці.

Сярод іх —- цытрусавыя, гранатавыя, вінаградныя і іншыя. Увядзенне нулявой пошліны на дадзеныя канцэнтраты дазволіць павысіць канкурэнтаздольнасць беларускіх сокаў і павялічыць іх асартымент, паведамляе газета “Крестьянские ведомости”.