У беларускім войску служаць больш за 4 тысячы жанчын
Больш за 4 тысячы жанчын служаць ва Ўзброеных сілах Беларусі. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, 329 з іх - афіцэры, больш за 1100 - прапаршчыкі, астатнія праходзяць службу па кантракце на пасадах салдат і сяржантаў. Дарэчы, сярод жанчын-афіцэраў, найбольш лейтэнантаў і капітанаў - амаль па 100, 56 маёраў і 19 падпалкоўнікаў. Сярэдні іх узрост складае 29 гадоў, адзначае "Інтэрфакс".