У Брэсце адбыўся пікет-напамін пра знікненне генерала Захаранкі (фота)

На стадыён “Лакаматыў” у 11 гадзін прыйшлі актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якая заявіла пікет, ды іншых апазіцыйных партый. Актывіст АГП Мікалай Коўш нагадаў гісторыю знікнення Юрыя Захаранкі, іншых вядомых апазіцыянераў. Жвава абмяркоўвалася ідэя Паўла Знаўца, агучаная ім у газеце “Народная воля” два дні таму. Палітык прапанаваў ісці на прэзідэнцкія выбары толькі пры ўмове высвятлення абставін, пры якіх зніклі Юры Захаранка, Віктар Ганчар і іншыя, а таксама акалічнасцяў смерці палітыка Генадзя Карпенкі.

Нагадаем, што экс-міністра ўнутраных справаў генерала Юрыя Захаранку невядомыя выкралі ў Мінску 7 траўня 1999 года.

Пікет быў санкцыянаваны ўладамі. Акцыя прайшла мірна.