У Брэсце дачнікі выходзілі на рэйкі, каб спыніць прыгарадны цягнік

На рэйкі выходзілі дачнікі на станцыі Брэст-Паўднёвы. Яны спынілі прыгарадны цягнік Брэст-Уладава, у які не змаглі ўціснуцца. Кіраўніцтва чыгункі вымушана было праз некалькі гадзінаў падаць яшчэ адзін цягнік з дадатковымі вагонамі. У яго пераселі пасажыры з затрыманага цягніка, а таксама тыя людзі, якія праводзілі акцыю пратэсту на рэйках, паведамляе газета "Рэспубліка".