У Брэсце не рэкамендуюць будаваць дамы з сутарэннямі

Начальнік аддзела будаўніцтва Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Барысаў патлумачыў Еўрарадыё: — У прынцыпе мы не рэкамендуем рабіць сутарэнні. Прыйшлі дадзеныя ад праекціроўшчыкаў, што ўзровень грунтовых вод узняўся на 70 сантыметраў. У траўні мералі — быў адзін узровень, і цяпер вось параўналі. Рабіць сутарэнні не забаронена, не. І ў высотных дамах таксама. Проста нулявы ўзровень давядзецца падымаць. У мяне ў самога вада ў склепе стаіць. Пятнаццаць гадоў не было, а цяпер вось вымушаны быў купляць матор і адпампоўваць. За месяц 400 кілават нагарэла на пампаванні.