У Брэсце з "сувораўскай" памятнай шыльды знікла слова "кат" (фота)
На камяні не засталося і следу ад чорнай фарбы.
Нагадаем, што слова "кат" на помніку было заўважана на мінулым тыдні. Калі дакладна з'явіўся надпіс і ці быў ён прымеркаваны да нейкай канкрэтнай даты, невядома.
Камень з шыльдай знаходзіцца ў малалюдным месцы на беразе Мухаўца, дзе ў 1794 годзе рускае войска Суворава фарсіравала раку.


Нагадаем, што палкаводзец Расійскай імперыі Аляксандр Сувораў напрыканцы XVIII стагоддзя падавіў нацыянальна-вызвольнае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі на тэрыторыі Беларусі.