У цэнтры Масквы выбухнуў легкавы аўтамабіль

Сёння раніцай у цэнтры расійскай сталіцы выбухнуў легкавы аўтамабіль. Пацярпеў кіроўца машыны.
Па папярэдніх дадзеных экспертаў, выбухное прыстасаванне было прымацавана да дна аўтамабіля "Вольва", прыпаркаванага каля жылога дома. Ранкам, калі ўладальнік машыны сеў за руль, адбыўся выбух.

Кіроўца шпіталізаваны з раненнем нагі, іншых пацярпелых няма. Выбухной хваляй выбіла вокны ў бліжэйшым жылым доме. На месцы здарэння працуюць усе экстраныя службы, высвятляюцца акалічнасці выбуху і асоба пацярпелага ўладальніка машыны.

РИА Новости