У чацвёртай серыі Індіана Джонс з'явіцца з бутафорскім бізуном

Кінакампанія Paramount Pictures вызначыла дату прэм’еры чацвёртага фільма пра прыгоды Індзіаны Джонса.
Стужка, рэжысёрам якой з’яўляецца Сцівэн Спілберг, а прадусэрам Джордж Лукас, выйдзе ў амерыканскі пракат 22 траўня 2008 года. Галоўную ролю ў фільме, як і ў першых трох серыях, адыграе Харысан Форд.

Нагадаю, што стваральнікі карціны спрабуюць дамовіцца з нагляднымі арганізацыямі пра магчымасць выкарыстоўваць пад час здымак сапраўдныя бізуны, якія сталі часткай вобраза Індзіаны Джонса.

Суадносна новым правілам, іх прызналі небяспечнымі атрыбутамі, і іх выкарыстанне на здымачнай пляцоўцы забаронена. Замест гэтага здымачнай групе прапаноўваюць "уклеіць" іх у фільм пры дапамозе камп’ютэрнай анімацыі. Сам Форд лічыць гэтыя абмежаванні "смешнымі" і заяўляе пра гатоўнасць адмовіцца ад праекту.

Нагадаю, што канчатковы варыянт сцэнара быў зацверджаны Спілбергам і Лукасам у снежні 2006 года.