У Чэхіі арыштавалі беларускага інтэрнэт-махляра
Праваахоўнікі ЗША абвясцілі, што ў Чэхіі арыштаваны беларускі грамадзянін Дзмітры Наскавец. Яго вінавацяць у больш як 2000 выпадках крадзяжу ідэнтыфікацыйнай інфармацыі і звыш 5000 выпадкаў махлярства ў інтэрнэце. Па звестках сайту Electroname, Наскавец стварыў і кіраваў сайтам CallService.biz, з дапамогай якога выкрадаў коды і крэдытных картак.
Адначасова з Наскаўцом у Беларусі арыштавалі яго саўдзельніка Сяргея Сямашку. Літоўскія праваахоўныя органы захапілі серверы, на якіх размяшчаліся вэб-сайты інтэрнэт-махляроў.
Калі Наскаўца прызнаюць вінаватым па ўсіх пунктах, яму пагражае да 39 гадоў пазбаўлення волі.