У Чувашыі асуджаныя тры жанчыны за фальсіфікацыю выбараў

У Вурнарскім раёне Чувашскай рэспублікі Расійскай федэрацыі ўмоўна асуджаныя тры жанчыны.
У кастрычніку 2006 года яны з’яўляліся сябрамі ўчастковай выбарчай камісіі падчас выбараў дэпутатаў Дзяржсавета рэспублікі. Жанчыны распісваліся ў атрыманні выбарчых бюлетэняў за людзей, якія не прымалі ўдзелу ў выбарах.

Якім чынам было выяўленае гэтае злачынства і колькі подпісаў яны падрабілі, не паведамляецца. Суд прызнаў іх вінаватымі і вызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ўмоўна на тэрмін ад 1 года 8 месяцаў да 2,5 гадоў.

www.gazeta.ru