У Дагестане затрымалі 200 кілаграмаў гераіна, што везлі ў Беларусь з Ірана

Партыю гераіна вагой амаль 200 кілаграмаў затрымалі ў Дагестане на мытні "Ягар-Казмаляр". Як паведамляе агенцтва Regnum, наркотыкі везлі з Ірана праз Азербайджан і Расію ў Беларусь.
У грузавіку Renault знаходзіўся вінаград, а гераін мытнікі знайшлі ў трохметровым тайніку пад абшыўкай даху паўпрыцэпа-рэфрыжэратара. Ён быў абкладзены свінцовымі лістамі, якія мусілі перашкодзіць выяўленню груза падчас сканавання спецыяльным апаратам. Распачатая крымінальная справа.