У Дняпры на прыпынках грамадскага транспарту з'явіліся "мабільныя" бамбасховішчы
"Мабільнае" бамбасховішча / t.me/bbcrussian
У Дняпры ва Украіне на прыпынках грамадскага транспарту з'явіліся "мабільныя" бамбасховішчы. У іх можна схавацца падчас паветранай трывогі. Там ёсць месцы для 18 чалавек.
Як піша "Бі-Бі-Сі", сцены бамбасховішча маюць таўшчыню больш за 25 сантыметраў, столь — каля 40 см. Уся канструкцыя важыць каля 70 тон. Яна зроблена з трывалага жалезабетону. Бамбасховішча абароніць людзей і ад аскепкаў, і ад касетных снарадаў.
Раней падобны праект рэалізавалі ў Харкаве. Былі выпадкі, калі людзі чакалі грамадскі транспарт і гінулі падчас абстрэлаў на прыпынках. Таму было вырашана арганізаваць для іх сховішчы. Падобны праект рэалізуюць і ў Адэсе.
t.me/bbcrussian