У ЕС разгледзяць пытанне аб санкцыях у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў
Сёння ў Люксембургу адбудзецца пасяджэнне міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза. Падчас сустрэчы будуць абмяркоўвацца ў тым ліку сітуацыя ў Беларусі пасля парламенцкіх выбараў і магчымасць адмены санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў.
У межах пасяджэння Савета міністраў у Люксембургу адбудуцца перамовы кіраўніка беларускага МЗС Сяргея Мартынава з "тройкай" ЕС: еўракамісарам па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Бенітай Ферэра-Вальднер, кіраўніком МЗС Францыі Бернарам Кушнерам і вярхоўным прадстаўніком ЕС па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы Хаўерам Саланам. Галоўнымі тэмамі называюцца выкананне беларускімі ўладамі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ і шляхі развіцця дыялогу паміж Бруселем і Мінскам.
БелаПАН