У Еўрапарламенце збіраюць подпісы за танныя візы для беларусаў
50 дэпутатаў Еўрапарламента падпісаліся за танныя візы для беларусаў. Аднак для таго, каб пісьмовая заява сталася пачаткам дыскусіі ў Радзе Еўропы, а пасля абмяркоўвалася на ўрадавым узроўні, неабходна сабраць не менш за 393 подпісы дэпутатаў. З ініцыятывай збору подпісаў выступілі сацыял-дэмакраты: Юстас Палецкіс
з Літвы, Генавефа Грабоўска з Польшчы і Ханэс Свобада з Аўстрыі.
Як адзначыў у інтэрв’ю Радыё Свабода дэпутат Палецкіс, для збору подпісаў ёсць час да траўня. Ініцыятары кампаніі намагаюцца, каб Еўракамісія пачала перамовы з урадам Беларусі пра зніжэнне коштаў візаў для беларусаў.
Праціўнікі гэтай ініцыятывы лічаць, што спачатку трэба дачакацца пэўных крокаў з боку афіцыйнага Мінску і выканання патрабаванняў Еўрасаюза.