У Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта з’явіўся ўласны медыяцэнтр

Уласны медыяцэнтр з'явіўся ў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Вільні. Яго ўрачыстае адкрыццё адбылося ў межах дзён Дэпартамента медыя ЕГУ.
Медыяцэнтр ЕГУ размясціўся ў будынку Літоўскага нацыянальнага тэлевізійнага і радыёцэнтра. Ён абсталяваны паводле апошніх тэхналагічных стандартаў, у медыялабараторыі знаходзяцца тэле- і радыёстудыя. Яго адкрыццё стала магчымым дзякуючы падтрымцы партнёраў ЕГУ па сумесным праекте навучальных трэнінгаў для беларускіх журналістаў — французскай НДА IREX Europe і BBC World Service Trust.

Па меркаванню эксперта ў галіне медыя Петка Георгіева, падобных — менавіта ўніверсітэцкіх пляцовак — у рэгіёне няма, і наколькі яна будзе эфектыўнай залежыць толькі ад яе стваральнікаў.