У фінале Кубка Яндэкса па пошуку ў інтэрнэце ўжо трое беларусаў
Па выніках другога тура VIII Кубка Яндэкса па пошуку ў інтэрнэце адразу трое беларусаў атрымалі пуцёўку ў фінал — гэта леташнія фіналісты Яўген Міроцін і Цімафей Скарэнка, а таксама студэнт другога курсу Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага універсітэта, беларус Антон Сомін.
Беларусы прадэманстравалі традыцыйна высокі клас гульні: нагадаем, летась у фінал выйшлі адразу чацвёра нашых суайчыннікаў, а званне "чалавека, які знайшоў усё" у 2005-2006 гадах атрымоўваў беларус Ігар Маханёк, цяпер працуе ў Google.
Ігар застанецца адзіным чалавекам, які двойчы запар станавіўся чэмпіёнам, таму што пасля змены правілаў пераможцы мінулых кубкаў ужо не могуць удзельнічаць у фінале. Сёлетні галоўны прыз — званне "Чалавек, які знайшоў усё" і 701 тысяча расійскіх рублёў — будзе разыграны 13 снежня ў Маскве ў студыі Першага моладзевага тэлеканала О2ТВ.
Tut.by