У Францыі памёр самы стары ў свеце пёс
Лазар і яго гаспадыня / Скрыншот
У Францыі памёр самы стары ў свеце пёс — той-спаніэль Лазар. Замест 15 гадоў, звычайна адведзеных прыродай для гэтай пароды, ён пражыў 30 гадоў.
Пёс з біблійнай мянушкай нарадзіўся 4 снежня 1995 года на ўсходзе Францыі. Пасля смерці гаспадыні ён патрапіў у прытулак. Неўзабаве валанцёры знайшлі яму новы дом — а яго новай гаспадыняй тала Афелі, якая таксама нарадзілася ў 1995-м.
Ветэрынары адзначаюць, што для свайго ўзросту Лазар заставаўся ў надзвычай добрым стане. Сабака пакутаваў на артроз, амаль аслеп і страціў зубы — праз гэта з яго рота ўвесь час вывальваўся язык. Але сваіх да апошніх дзён ён быў бадзёрым псом.