У футбалістаў беларускіх клубаў знізяцца заробкі
Сусветны фінансава-эканамічны крызіс адбіўся на становішчы беларускіх футбольных клубаў. Паводле інфармацыі старшыні Беларускай федэрацыі футбола Генадзя Нявыгласа, у сярэднім бюджэты клубаў скараціліся на 20%.
Таксама прагназуецца зніжэнне заробкаў беларускіх футбалістаў. Нявыглас адзначыў, што з-за крызісу трэба ашчаджаць дзяржаўныя грошы. Бліжэйшым часам будуць сабраныя кіраўнікі беларускіх клубаў, каб выпрацаваць "адзіныя крокі ў гэтых адносінах", паведамляе БелаПАН.