У Генпракуратуры з'явіліся пытанні да журналіста
Журналіста Радыё "Рацыя" Барыса Гарэцкага сёння а 10 раніцы чакаюць у Генеральнай пракуратуры.
Паводле Гарэцкага, напярэдадні яму патэлефанавалі і прызначылі сустрэчу ў галоўным наглядным ведамстве. Сказалі, што ад яго чакаюць нейкіх тлумачэнняў, на падставе якіх будуць прымаць пэўнае рашэнне.
Сам журналіст мяркуе, што гаворка пойдзе пра ягонае нядаўняе затрыманне ля будынка КДБ у Мінску, дзе ён рыхтаваў сюжэт пра перадачу рэчаў арыштаваным па справе 19 снежня. Тады супрацоўнікі КДБ паведамілі, што "за журналісцкую дзейнасць без акрэдытацыі" пракуратура можа вынесці папярэджанне, перадае Радыё "Рацыя".