У Германавічах прэзентавалі кнігу ўспамінаў Зоські Верас (фота)
У вечарыне прынялі ўдзел пісьменнік і літаратуразнаўца Міхась Скобла і спявачка Таццяна Грыневіч (Матафонава) са сваім сынам Адасём.
Сустрэчу арганізавала заснавальніца і кіраўніца культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак. На вечарыне Міхась Скобла прэзентаваў кнігу ўспамінаў “Зоська Верас. Я помню ўсё”. Яна выйшла сёлета ў серыі “Гарадзенская бібліятэка”.
Гэта першая спроба найбольш поўнага выдання літаратурнай спадчыны Зоські Верас. У кнізе падаецца літаратурная спадчына Зоські Верас, яе лісты, успаміны, шмат рэдкіх фотаздымкаў. Нагадаем, што пісьменніца памерла ў кастрычніку 1991 года на сотым годзе жыцця, была асабіста знаёмая амаль з усімі беларускімі літаратарамі ХХ стагоддзя.
