У Гомелі асудзілі хірурга, які забыўся ў брушной поласці пацыенткі сурвэтку

Хірурга асудзілі ў Гомелі да двух гадоў абмежавання волі за неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў. Лекар працаваў у Кастрычніцкай цэнтральнай раённай бальніцы.
Падчас адной з аперацый забыўся ў брушной поласці пацыенткі марлевую аперацыйную сурвэтку. Гэта стала прычынай узнікнення гнойнага запалення і смерці 78-гадовай жанчыны. Хірург аднак не будзе накіраваны ў выпраўчую ўстанову адкрытага тыпу, паведамляе БелаПАН.