У Гомелі грамадзяне збіраюцца агітаваць на сходах супраць Лукашэнкі
У Гомелі ініцыятыўныя групы грамадзян маюць намер правесці сходы выбаршчыкаў з мэтай правядзення агітацыі супраць кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі і абмеркавання яго палітычных, дзелавых і асабістых якасцяў, паведамляе БелаПАН. Як паведаміў каардынатар грамадзянскай кампаніі "За справядлівыя выбары" Уладзімір Кацора, адпаведныя паведамленні пададзены ў Савецкую і Цэнтральную раённыя выбарчыя камісіі Гомеля.
Кацора патлумачыў, што артыкул 45 Выбарчага кодэкса дае права праводзіць агітацыю за або супраць кандыдата на сходах, мітынгах, у СМІ, падчас сустрэч з выбаршчыкамі.
Паводле яго слоў, згодна з заканадаўствам тэрытарыяльныя камісіі абавязаныя паведаміць у мясцовым друку або праінфармаваць іншым спосабам выбаршчыкаў аб даце, часе і месцы правядзення сходу, які арганізуецца выбаршчыкамі.