У Гомелі міліцыя злавіла яшчэ адну ахвяру гульнявой залежнасці

28-гадовы жыхар Мінска стаў чарговай ахвярай гульнявой залежнасці — ён браў перадаплату за ўсталяванне вокнаў і дзвярэй з ПВХ, а атрыманыя грошы адносіў у казіно і там прайграваў. Малады чалавек працаваў у Гомелі на адну з фірмаў, якая займаецца ўсталяваннем гэтак званых шклопакетаў. Так, у Рэчыцы ён заключыў адпаведную дамову з жыхаркай райцэнтру, узяў у яе 2 мільёны 600 тысяч рублёў перадаплаты, але не перадаў грошы ў сваю фірму, а панёс іх у гомельскія казіно “Еўропа” і “Кантынент”. Падобных выпадкаў было некалькі. Дарэчы, малады чалавек працаваў у фірме паводле вуснай дамоўленасці з дырэктарам, паведамляе БелаПАН.