У Гомелі з-за паводкі патрулі ОСВОД дзяжураць на вуліцах
Падтапленне пачалося з панядзелка, узровень вады у Сажы амаль дасягнуў 5,5 метраў. Затопленыя вуліцы Палявая, Берагавая і Севастопальскі тупік. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар гомельскага МНС Руслан Габрылёў.
Габрылёў: "Паводкавымі водамі ў Гомелі падтопленыя 11 падворкаў, 18 пабудоваў і два ўчасткі дарог. Па вобласці ў нас 6 вёсак адрэзаных. 4 у Петрыкаўскім раёне, па адной ў Рагачоўскім і Веткаўскім раёне. Яны адрэзаныя вадой ад вялікай зямлі. З дапамогай кацера іх звязвазваюць з сушай".
Пакуль нікому з жыхароў падтопленых раёнаў эвакуацыя не патрэбная.