У Гродне мужчына спрабаваў скрасці шампунь, пральны парашок і шкарпэткі
Яго затрымалі. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Рабаванне".
У Гродне затрымалі мужчыну, які спрабаваў скрасці з крамы шампунь, пральны парашок і шкарпэткі. Аднак вынесці тавар ён не здолеў, быў затрыманы міліцыянерамі.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці, крымінальную справу распачалі па артыкуле "Рабаванне". Раней падазраваны ўжо трапляў за краты за крадзеж і быў на ўліку ў праваахоўнікаў.
Здымак з архіву. Фота: Fotolia