У Гродне пажылы кіроўца збіў на пешаходным пераходзе трох жанчын (фота)

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, пажылы кіроўца "Лады" не спыніўся перад пешаходным пераходам, як гэта зрабіў мікрааўтобус, які ехаў з правага боку.

Дзядуля пачаў тармазіць толькі на "зебры". У выніку яго "Лада" збіла трох жанчын. Дзве медработніцы, якія ішлі на працу, шпіталізаваныя, паведамляе БелаПАН.

Фота — ДАІ