У Гродне п'яны мужчына паведаміў пра бомбу ў будынку суда

У Гродне распачатая крымінальная справа па факце паведамлення пра ілжывае мініраванне будынка суда Кастрычніцкага раёна. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, здарэнне адбылося 24 сакавіка. У міліцыю па тэлефоне "102" пазваніў 50-гадовы мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Праваахоўнікі яго хутка вылічылі.

Нагадаем, папярэдні выпадак "мініравання" на Гродзеншчыне адбыўся ў Лідзе. П'яны мужчына таксама па тэлефоне "102" паведаміў у міліцыю пра тое, што ў адным з інтэрнатаў рыхтуецца выбух. "Бомба", нібыта, была закладзеная ў пакоі яго былой жонкі, але ніякага выбуховага прыстасавання не знайшлі. Мужчыну затрымалі, распачалі крымінальную справу.

Фота: Fotolia