У Гродне расійскаму амбасадару падаравалі бохан свежага хлеба (фота)
Міжнародная выстава “Еўрарэгіён Нёман-2010” адкрылася ў Гродне ў сераду. Мясцовыя ўлады ў 12-ы раз праводзяць кірмаш для дзелавых людзей, каб паказаць добры эканамічны клімат Гродзеншчыны і прыцягнуць замежны капітал.
У выставе, якая працягнецца да 1 кастрычніка, удзельнічаюць каля 100 прадпрыемстваў і індывідуальных прадпрымальнікаў з розных абласцей Беларусі, з Расіі, Украіны, Польшчы і Літвы. Штогод кірмаш наведвае VIP-дэлегацыя з супрацоўнікаў консульстваў і гандлёвых прадстаўніцтваў суседніх краін.
Адзначым, што на леташняй гродзенскай выставе было заключана больш за 200 дамоваў аб супрацоўніцтве паміж беларускімі і замежнымі суб’ектамі гаспадарання.
На здымку: VIP-агляд павільёнаў: старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра, мэр Гродна Барыс Казялкоў, расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў.
Расійскі пасол (на пярэднім плане) атрымаў бохан свежага хлеба ад “Гроднахлебпрома”. Такі ж падарунак уручылі Сямёну Шапіра (злева) і генеральнаму консулу Польшчы ў Гродне Анджэю Хадкевічу.