У Гродне рыхтуецца святочная беларускамоўная акцыя на Каляды
У Гродне створана ініцыятыўная група па правядзенні святочнай беларускамоўнай акцыі на Каляды.
З яе арганізатарамі паразмаўляў наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
“Яе каардынатар Ігар Кузьмініч, які працуе выкладчыкам юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, кажа, што на гэтае свята запросяць усіх жыхароў горада.
Паводле яго словаў, бацькоў, якія маюць беларускамоўных дзетак, запрашаюць праз асабістыя кантакты, праз рэкламу запрашаюцца ўсе ахвотныя гродзенцы. Сёлета святкаванне падзеленае на тры часткі: свята для дзетак, калядаванне па хатах і дыскатэка з прызамі для дарослых”.
Адзначым, што летась намаганнямі гэтай ініцыятыўнай групы ўдалося правесці каляднае свята, у якім удзельнічалі больш за сотню гродзенцаў са сваімі дзеткамі.