У Гродне сяброў АГП аштрафавалі за лаянку на прыпынку
Кіраўнік гродзенскай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Юрый Істомін сёння быў аштрафаваны "за брыдкаслоўе". Пра тое, што адбылося насамрэч, даведаўся наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:
"Юрыя Істоміна і сябра арганізацыі Змітра Бандарчука затрымалі ўчора ўвечары каля гродзенскага аўтавакзала пасля сустрэчы з Яраславам Раманчуком, які прыязджаў наведаць родны горад.
Сябры АГП правялі учора 5 гадзінаў у ізалятары часовага утрымання і толькі пасля гэтага яны атрымалі пратаколы пра тое, што нібыта "лаяліся матам на прыпынку каля аўтавакзала".
Сёння ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна Юрый Істомін атрымаў 5 мінімальных велічыняў штрафу, а Зміцер Бандарчук - 3 мінімальныя велічыні".
Сябры АГП звязваюць гэтае затрыманне з сённяшнім святкаваннем у Мінску 90-х угодкаў БНР.