У Гродне затрымалі актывістак Маладога фронту за распаўсюджанне ўлётак
Галоўнае абвінавачанне, якое інкрымінуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў дзяўчынам – гэта пашкоджанне дзяржаўнай маёмасці.
У Гродне ўначы затрымалі двух дзяўчын-сябровак Маладога фронту, якія распаўсюджвалі ўлёткі з патрабаваннямі вызваліць палітыкаў, якія знаходзяцца за кратамі пасля акцыі 19 снежня, паведамляе Радыё Рацыя.
Галоўнае абвінавачанне, якое інкрымінуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў дзяўчынам – гэта пашкоджанне дзяржаўнай маёмасці: дзяўчыны нібыта нанеслі надпіс "Луку на муку" на помнік Леніну. Зараз дзяўчыны працягваюць знаходзіцца ў пастарунку па вуліцы Гараднічанскай.
Пра гэта распавяла адна з затрыманых Кацярына Герасімчык. "Нас затрымалі з налепкамі, з раздрукоўкамі "Свабода Кіркевічу", "Свабода Някляеву", "Свабода Фядуце". Нам цяпер прыпісваюць усе графіці горада", - распавяла актывістка Маладога фронту.