У Гродне "заяц", уцякаючы ад кантралёраў, ударыў у твар дзяўчыну
Аднак кіроўца зачыніў дзверы і зламысніка затрымалі.
У Гродне распачалі крымінальную справу па артыкуле "хуліганства" ў дачыненні 38-гадовага мужчыны. У адзін з ранкаў ён ехаў на аўтобусе без білета. Пабачыўшы кантралёраў, мужчына паспрабаваў выбрацца з перапоўненага салона.
Адчыненымі былі толькі пярэднія дзверы, але ў праходзе стаяла 22-гадовая дзяўчына. Каб хутка пазбавіцца "перашкоды", "заяц" ударыў дзяўчыну кулаком у твар (пад вокам застаўся сіняк). Аднак кіроўца паспеў зачыніць дзверы, і зламыснік з аўтобуса не змог выйсці. Неўзабаве прыехала міліцыя і яго затрымалі.
Прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці адзначае, што затрыманы нідзе не працуе і не мае сталага месца жыхарства.