У гродзенскім звярынцы пасяліўся леапард з Украіны
Персідскага леапарда прывезлі з Украіны ў Гродзенскі заапарк. Звер павінен скласці пару 14-гадовай самцы Тайне. Самому “жаніху” 3 гады. У заапарку спадзяюцца на з’яўленне нашчадкаў у гэтай пары, аднак пакуль невядома, ці прыме прыхадня другая драпежніца, якая прызвычаілася жыць самотна. У заапарку яшчэ шмат жывёлаў, якім патрэбныя пары. Адміністрацыя звярынца штогод стараецца пашыраць разнастайнасць жывёлаў. Сёлета таксама набылі пуму і далёкаўсходніх катоў. Усяго ж у гэтым найстарэйшым заапарку Беларусі жыве болей за 3 400 жывёлаў 312 відаў, паведамляе БЕЛТА.