У Хабараўску медсясцёр абвінавацілі ў збіванні дзяцей
Дзвюх медсёстраў хабараўскага дома дзіцяці вінавацяць, што яны збілі выхаванцаў, якія заміналі ім піць гарэлку.
Адной з жанчын следства выставіла абвінавачанне па артыкуле "збіццё" і "наўмыснае прычыненне цяжкай шкоды здароўю". Другую вінавацяць у пакіданні чалавека ў небяспецы, інфармуе ВВС.
Інцыдэнт адбыўся на пачатку красавіка. Як сцвярджае следства, дзве медсястры збілі дзяцей, якія плакалі і заміналі ім выпіваць. У выніку адзін з трох пацярпелых дзяцей — сямімесячны хлопчык — перанёс клінічную смерць, аднак лекары здолелі вярнуць яго да жыцця.
Фота — nibler.ru