У Кастрычніцкім раёне пенсіянер загінуў у калодзежы (фота)

66-гадовы жыхар вёскі Ратміравічы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці загінуў у калодзежы. Мужчына палез туды за вядром, якое сарвалася ўніз, але выбрацца не змог. Глыбіня калодзежа была ўсяго 3 метры.

Па выкліку аднавяскоўцаў на месца здарэння прыбылі выратавальнікі і дасталі пенсіянера, але ён ужо быў мёртвы. Лекары канстатавалі смерць, як мяркуецца, ад вострай сардэчнай недастатковасці, паведамляе БелаПАН.

На мінулым тыдні трагічны выпадак адбыўся ў Валожынскім раёне: малады хлопец рыў калодзеж на глыбіні 25 метраў і на яго абрынуўся грунт (гл. відэа).

Фота: МНС