У Кіеве плануюць дэмантаваць 29 помнікаў, у тым ліку 18 Леніных

29 помнікаў плануюць дэмантаваць кіеўскія ўлады. Сярод іх – 18 помнікаў Леніну. “Уладзімір Ільіч Ленін не мае ніякіх адносінаў да горада Кіева, - гаворыць дэпутат гарсавета Сяргей Рудзік. – Ён ні разу не быў у Кіеве, ні разу нават не праязджаў праз Кіеў”.

Таксама будуць дэмантаваныя два помнікі Надзеі Крупскай, бальшавіка Касіёра і чэкіста Дзяржынскага.

Аднак гэты план мусіць быць зацверджаны кіеўскім гарсаветам, а таксама кабінетам міністраў.

УНІАН