У лесе пад Брэстам грыбнікі знайшлі труп чалавека, які знік пяць гадоў таму

Труп чалавека знайшлі грыбнікі ў лесе пад Брэстам. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў намеснік начальніка аддела ўнутраных спраў Брэсцкага раёна Віталь Ганчарук
"Нядаўна знайшлі шкілетазаваныя парэшткі чалавека. Адна з версій, што гэта адзін з нашых без вестак зніклых у 2005 годзе. Ідуць па грыбы, іншым разам здароўе падводзіць. Пакуль нічога не магу сказаць, таму што парэшткі адпраўленыя на геномную экспертызу. Эксперты змогуць прыблізна назваць дату смерці, а таксама узрост і пол".

Адзначым, што парэшткі былі знойдзеныя ў раёне вайсковага палігона на поўдзень ад Брэста, дзе месцамі густыя і забалочаныя лясы са складанымі ўмовамі арыентацыі.