У Лідскім раёне мужчына скраў рыцарскія даспехі і мандаліну

У Лідскім раёне мужчына абрабаваў дом выкладчыка гісторыка-краязнаўчана цэнтру. Ён вынес адтуль рыцарскія даспехі, драўляныя шчыты, алебарды, мандаліну і камп'ютарныя калонкі. За бясцэнак зламыснік прадаў частку "здабычы" мясцоваму таксісту, грошы прапіў.

Міліцыя хутка выйшла на след злодзея. Высветлілася, што крадзеж учыніў 54-гадовы жыхар вёскі Дакудава-2. Два гады таму яго ўжо судзілі за крадзеж. На допыце мужчына патлумачыў, што выпіў бутэльку алкаголя і паехаў на ровары ў краму "па дабаўку", але яна была зачынена. Каля калодзежа не было вядра і тады ён і зазірнуў у акно дома, у якім нікога не аказалася. Мужчына разбіў шкло і залез туды праз акно.

Пакуль удалося знайсці толькі частку скрадзенай маёмасці, паведамляе сайт onliner.by.

Здымак з архіву.