У Лідзе прапаршчык Дэпартамента аховы забыўся ў судзе пісталет

Пісталет згубіў прапаршчык Лідскага аддзела Дэпартамента аховы. Як паведамляе "Ежедневник", здарылася гэты пры даволі камічных абставінах.  Прапаршчык дзяжурыў у раённым судзе і забыўся кабуру з пісталетам у прыбіральні. Згадаў пра зброю ён толькі праз шэсць гадзінаў, калі вярнуўся ў сваё падраздзяленне і мусіў здаць пісталет. Міліцыянты абшукалі будынак суда, але зброі там не знайшлі. Цяпер спрабуюць праверыць усіх людзей, якія ў той дзень выклікаліся ў суд.

У сувязі з гэтым інцыдэнтам, Міністэрства ўнутраных спраў загадала тэрмінова праверыць наяўнасць ва ўсіх міліцыянтаў табельнай зброі.