У Літве і Эстоніі згадалі пра беларускіх палітвязняў
Акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і ўдзельнікамі студзеньскіх дэманстрацый, якіх цяпер судзяць у Мінску, прайшлі ў Літве і Эстоніі. У Вільні мерапрыемства правяло студэнцкае аб'яднанне Еўрапейскага
гуманітарнага ўніверсітэта. Увечары 16 красавіка каля беларускай
амбасады маладыя людзі паставілі стэнд з надпісам "Гуляйце з цацкамі,
а не з лёсамі людзей!". Яны паклалі цацкі да партрэтаў кіраўніка
Беларусі і кіраўнікоў сілавых ведамстваў.
У Нарве, каля мяжы Эстоніі з Расіяй, беларускія студэнты наладзілі імправізаваны пікет. Яны разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг і раздавалі мінакам буклеты пра беларускіх палітвязняў і беларускую нацыянальную сімволіку.
БелаПАН