У Літве вырашаюць, ці пакінуць пад вартай "беларускага шпіёна" (фота)
Суд павінен вынесці рашэнне 16 студзеня.
Віленскі акруговы суд 15 студзеня стаў разглядаць меру стрымання падазраванаму ў шпіянажы санінструктару літоўскага войска. Пасяджэнне суда закрытае, журналістаў у залу не дапускаюць, піша ru.delfi.lt.
Падсуднага ў залу пасяджэння даставіў канвой з чатырох чалавек. Ён хаваў твар ад журналістаў.
Пракурор Рэдаса Савіцкас просіць суд падоўжыць арышт падазраванага. Суд плануе вынесці рашэнне 16 студзеня.
28-гадовага ковенца Андрэя Ашуркава затрымалі 24 студзеня 2014 года. Падазраюць, што ён шпіёніў па заданні Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Генштаба Узброеных сіл Беларусі. Паведамляецца, што ён быў завербаваны ў Беларусі і займаўся не толькі зборам інфармацыі, але і вярбоўкай іншых людзей.
Па словах пракурора, ковенец перадаваў інфармацыю адной беларускай сакрэтнай службе. За гэта Ашуркаў, па звестках літоўскіх праваахоўнікаў, атрымліваў грошы.
Пракурор Раймондас Пятраўскас заявіў, што Ашуркаў перадаваў звесткі, якія здолеў атрымаць за час шпіянажу — звесткі пра літоўскае войска, планы, будынкі ды інш. Пракурор кажа, што затрыманы даў паказанні.
Паводле яго слоў, Ашуркаў мог шпіёніць на працягу 5 гадоў, аднак расследаванне было пачата толькі 22 студзеня 2014 года.
У пракурораў няма звестак пра тое, што інфармацыя, якую атрымлівалі беларускія спецслужбы, магла трапляць у Расію.

Фота — ru.delfi.lt