У Лондане антыўрадавая акцыя завяршылася масавымі затрыманнямі

У Лондане паліцыя затрымала ўдзельнікаў антыўрадавай акцыі, якія зладзілі беспарадкі ў цэнтры сталіцы. Сярод хуліганаў былі не толькі палітычныя актывісты, але і пагромшчыкі з бедных раёнаў.

Акцыя пачалася ўдзень 9 траўня, перадае РБК. Яе ўдзельнікі спачатку скандавалі лозунгі супраць кіруючай Кансерватыўнай партыі Дэвіда Кэмерана, якая выйграла парламенцкія выбары. Каля 100 чалавек неслі плакаты з заклікамі выгнаць кансерватараў з улады і стварыць урад сацыялістаў. На помніку загінулым падчас Першай сусветнай вайны пратэстоўцы з дапамогай балончыкаў з фарбай напісалі некалькі абразаў.

Паліцыянты спрабавалі блакаваць падыход дэманстрантаў да рэзідэнцыі прэм'ер-міністра на Даўнінг-стрыт. Але актывісты пачалі кідаць у іх камяні, бутэлькі і нават адзін ровар. У выніку чацвёра паліцыянтаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Паліцыя затрымала 17 чалавек. Некаторыя з іх таксама пацярпелі падчас сутычак. Як мінімум аднаго з затрыманых вінавацяць у нападзе на паліцыянта.

Разам з тым тэлеканал Sky прыводзіць сведчанні відавочцаў, якія кажуць, што напад дэманстрантаў быў справакаваны паліцэйскімі.

Дарэчы, антыўрадавыя дэманстрацыі адбыліся і ў некаторых іншых гарадах краіны. Так, у Кардыфе на мітынг выйшлі каля 200 чалавек. Там абышлося без эксцэсаў.

Фота — AP