У Магілёўскім раёне абрынуўся дах гаража, пацярпелі людзі (фота, відэа)

У Магілёўскім раёне ў вёсцы Таранава ўвечары 18 снежня абрынуўся дах гаража, пацярпелі двое мужчын. У іх траўмы рознай ступені цяжкасці. Мужчын (ва ўзросце 30 і 48 гадоў) шпіталізавалі.

Мяркуецца, што прычынай здарэння стала ўспышка газапаветранай сумесі пры разборцы паліўнай ёмістасці. Магілёўская міліцыя праводзіць праверку, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота, відэа — МНС