У Магілёве адкрываецца 13-ы міжнародны фэст анімацыйных фільмаў
У праграме – паўсотні мультфільмаў. Усяго аніматары з 19 краін прадставілі на конкурс 120 прац, паведамляе тэлекампанія "СТВ". Дарэчы, геаграфія фэсту сёлета пашырылася. Упершыню ў ім прымаюць удзел аніматары з Башкартастана і Італіі. А літоўцы паставілі своеасаблівы рэкорд – даслалі на конкурс больш двух дзясяткаў прац. Мультыплікатары Грузіі пакажуць "Казкі народаў свету", а вугорцы – сацыяльную сатыру. Як ніколі шмат цікавых творчых праектаў прадставіў "Беларусьфільм".