У Магілёве на вуліцах стралялі з пнеўматычных пісталетаў

З пнеўматычнай зброі стралялі ў Магілёве. Адразу былі зафіксаваныя два інцыдэнты. Хуліганы, якія былі ў стане алкагольнага ап'янення, затрыманыя.  Паведамляецца, што адзін са "стралкоў", 19-гадовы хлопец, кіраваў аўтамабілем. П'яны кіроўца без вадзіцельскіх правоў на машыне ўрэзаўся ў бардзюр каля дзіцячай пляцоўкі ў двары жылога дома і высвятляў адносіны з мясцовымі жыхарамі з дапамогай пнеўматычнага пісталета. На шчасце, ні хто не пацярпеў. Тым не менш, хлопцу пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

У сварцы з незнаёмым мужчынам іншы жыхар Магілёва скарыстаў пнеўматычны пісталет. Ён прастраліў яму шчаку. Праваахоўнікам уладальнік пісталета патлумачыў, што ўжыў зброю для самааабароны.

ОНТ