У Мастах дэпутат хоча правесці інфармацыйны пікет пра сітуацыю ў краіне

Дэпутат Мастоўскага раённага Савету Дзмітрый Кухлей падаў заяву на дазвол на правядзенне пікету, які ён запланаваў на 9 лютага на плошчы Леніна перад будынкам мясцовага райвыканкама.
Паводле слоў Кухлея, мэта мерапрыемства – інфармаванне грамадзян аб сітуацыі ў краіне ў сувязі з паглыбленнем фінансавага крызісу, прыцягненне ўвагі грамадскасці і органаў улады да пагаршэння матэрыяльнага стану жыхароў горада, абумоўленага ростам цэнаў на камунальныя паслугі, дэвальвацыяй беларускага рубля, зніжэннем пакупніцкай здольнасці людзей.