У Мастах суддзя палохала рабочых цікаўнасцю да іх спецслужбаў
Спецслужбамі палохала рабочых суддзя ў Мастах. Як ужо паведамляла Еўрарадыё, двое былых рабочых дрэваперапрацоўчага заводу "Мастоўдрэў", аспрэчваючы сваё незаконнае звальненне, падалі ў суд на кіраўніцтва прадпрыемства. У Мастоўскім раённым судзе справу рабочыя прайгралі.
Калі яны забіралі рашэнне суду, то суддзя чамусьці забылася прадставіць матывацыйную частку, нягледзячы на тое што рабочыя прасілі падрыхтаваць яе. Калі ж днямі рабочыя прыйшлі ў раённы суд за матывацыйнай часткай, то былі выкліканыя да суддзі Алы Боцькі.
У кабінеце суддзі яны даведаліся, што імі ўжо цікавяцца спецслужбы, і ўвогуле ім трэба падумаць аб сваёй будучыні і будучыні сваіх дзяцей. Суддзя Боцька настойліва парэкамендавала падумаць некалькі разоў, ці патрэбны ім гэтыя дакументы і ці не баяцца яны праблемаў у будучыні.